Паводле справаздачы, 15% апытаных маладых жыхароў краіны цяпер робяць канкрэтныя крокі па пераездзе.
У цэлым беларуская моладзь не задаволена ўмовамі жыцця ў краіне (59%).
Больш за палову лічаць, што справы ў краіне рухаюцца ў няправільным кірунку (58%) і большасць выступае за рэформы (74%).
Пры гэтым больш за палову моладзі (58%) не падтрымлівае дзейную ўладу, але апазіцыйныя структур таксама не маюць адназначнай падтрымкі. Цалкам падтрымліваюць апазіцыю толькі 16% моладзі, і яшчэ 29% хутчэй падтрымліваюць.
Толькі каля траціны моладзі (28%) лічыць дзяржаву сваёй, якая бароніць іх інтарэсы.
Амаль палова моладзі не гатова да пратэстных дзеянняў, а тыя, хто гатовы, зацікаўленыя ў петыцыях, байкоце тавараў і сімвалічных акцыях.
Выбарка прэзентуе беларускую моладзь (18-35 гадоў), якая карыстаецца інтэрнэтам.
юл